дэкаланізацыя
dekałanizacyja
Слоўнік для тых, хто піша: 35 паняццяў, чатыры падыходы і крыніцы — каб гаварыць пра беларускі досвед дакладна і без падмены паняццяў.
Што мы называем дэкаланізацыяй?
Дэкаланізацыя — гэта не лозунг і не акадэмічны тэрмін. Гэта права саміх беларусаў апісваць сваю гісторыю, культуру і мову — замест таго, каб глядзець на сябе вачыма чужых цэнтраў улады.
Чаму гэта важна цяпер?
Доўгі час беларускую ідэнтычнасць апісвалі праз чужыя цэнтры — расійскі, савецкі, часам польскі. Так узнікла адчуванне другаснасці: нібы беларуская культура — толькі дадатак да чужой гісторыі. І гэта не толькі пра мову ці мінулае: тое ж самае датычыцца адукацыі, гарадоў, таго, як мы ўяўляем сваю будучыню. Сёння, ва ўмовах вайны і новай імперскай палітыкі Расіі, гэта пытанне бяспекі і выжывання.
Што мы робім у гэтым праекце?
Мы збіраем простыя тлумачэнні паняццяў, агляд ключавых падыходаў і адабраныя крыніцы — каб дапамагчы кожнаму, хто хоча разабрацца ў тэме, зразумець, з чаго пачынаць.
Гласарый
Тэрміны па-беларуску
Навядзіце курсор, каб убачыць кароткае тлумачэнне. Націсніце — адкрыецца поўны артыкул.
- Антыкаланіяльнасць Antykałanijalnasć
- Гістарычны наратыў Histaryčny naratyŭ
- Дзьвюхмоўе (Білінгвізм) Dźviuchmoŭje (Bilinhvizm)
- “Дружба народаў” “Družba narodaŭ”
- Дэкаланізацыя Dekałanizacyja
- Дэкаланізацыя прасторы / тапаноміка Dekałanizacyja prastory / tapanomika
- Дэкаланіяльнасць Dekałanijalnasć
- Імперскі погляд Impierski pohliad
- Імперыя Impieryja
- Імперыялізм Impieryjalizm
- Каланізацыя Kałanizacyja
- Калектыўная памяць Kaliektyŭnaja pamiać
- Калонія Kałonija
- Карэннае насяленне Karennaje nasialiennie
- Культурная залежнасць Kulturnaja zaliežnasć
- “Малодшы брат” “Małodšy brat”
- Ментальнальны каланіялізм (Каланізаваны розум) Mientalnalny kałanijalizm (Kałanizavany rozum)
- Метраполія Mietrapolija
- Мяккая сіла (Soft power) Miakkaja siła (Soft power)
- Нацыянальная ідэя Nacyjanalnaja ideja
- Нацыянальны праект Nacyjanalny prajekt
- Неакаланіялізм Nieakałanijalizm
- Памежжа Pamiežža
- Партызаншчына (як нацыянальны міт) Partyzanščyna (jak nacyjanalny mit)
- Посткаланіяльнасць Postkałanijalnasć
- Расейская імперская палітыка (расейская каланіяльная палітыка) Rasiejskaja impierskaja palityka (rasiejskaja kałanijalnaja palityka)
- Русіфікацыя Rusifikacyja
- Рэзістанс (Супрацьдзеянне) Rezistans (Supraćdziejannie)
- Савецкі міф Saviecki mif
- Самакаланізацыя Samakałanizacyja
- Суб’ектнасць Subjektnasć
- Сярэдняя Еўропа (Mitteleuropa) Siaredniaja Jeŭropa (Mitteleuropa)
- Трасянка / моўная асіміляцыя Trasianka / moŭnaja asimiliacyja
- Тутэйшасць Tutejšasć
- Унутраная каланізацыя Unutranaja kałanizacyja
Падыходы
Чатыры рамкі і рэгіянальныя параўнанні
Чатыры падыходы, праз якія можна думаць пра беларускую дэкаланізацыю, і асобны блок параўнанняў з суседзямі.
- 1 Класічны падыход (посткаланіяльная тэорыя) Kłasičny padychod (postkałanijalnaja teoryja)
- 2 Тэорыя паселішчавага каланіялізму (settler colonial studies) Teoryja pasieliščavaha kałanijalizmu (settler colonial studies)
- 3 Дэкаланізацыя Беларусі Dekałanizacyja Biełarusi сэнсавы цэнтр
- 4 Усходнееўрапейскі / постсавецкі падыход Uschodniejeŭrapiejski / postsaviecki padychod
Пра праект
Гэта праект «Годна»
«Беларуская дэкаланізацыя» — адкрытая навігацыйная база, якую робіць медыя «Годна». Мы збіраем паняцці, падыходы і крыніцы, каб размова пра беларускую суб’ектнасць была дакладнай і даступнай — не толькі для даследчыкаў, але і для аўтараў, рэдакцый, настаўнікаў і студэнтаў.
Гэта не закрытая энцыклапедыя і не фінальнае слова: база будзе дапаўняцца новымі тэрмінамі, крыніцамі і матэрыяламі.
Кожнае слова тут напісана двойчы — кірыліцай і лацінкай. Гэта не аздабленне: «Наша Ніва» з 1906 года выходзіла двума паралельнымі выданнямі, кірылічным і лацінскім, і толькі з 43-га нумара 24 кастрычніка 1912 года засталася адна кірыліца. Гэтая старонка трымае абодва выданні разам.