Гласарый

Гістарычны наратыў

Сістэматызаваная інтэрпрэтацыя мінулага, якая выкарыстоўваецца імперыяй для абгрунтавання сваіх прэтэнзій на тэрыторыі. Імпэрскі наратыў часта выкрэслівае цэлыя стагоддзі незалежнай гісторыі паняволеных народаў, замяняючы іх міфам пра «адвечнае імкненне да адзінства» з мэтраполіяй.

Да гласарыя

Пра праект

Гэта праект «Годна»

«Беларуская дэкаланізацыя» — адкрытая навігацыйная база, якую робіць каманда «Годна». У межах гэтага праекта мы не ставім задачу стварыць поўную акадэмічную бібліятэку па дэкаланізацыі. Мы збіраем паняцці, падыходы і крыніцы, каб размова пра беларускую суб’ектнасць была дакладнай і даступнай — не толькі для даследчыкаў, але і для аўтараў, рэдакцый, настаўнікаў і студэнтаў.

Праект будзе пашырацца: праз дапаўненне базы новымі крыніцамі, аўтарскімі эсэ, аналітычнымі артыкуламі беларускіх даследчыкаў, а таксама праз асобнае даследаванне пра тое, як імперскія і савецкія наратывы працягваюць уплываць на самаўспрыманне беларусаў, медыя, адукацыю і культурную памяць.