Гласарый

Імперскі погляд

Спосаб успрымання паняволеных народаў як другасных, несамастойных аб’ектаў, пазбаўленых уласнай суб’ектнасці. Гэты погляд надзяляе «іншага» рысамі адсталасці, хаатычнасці або камічнасці, разглядаючы яго толькі праз прызму карыснасці для імперыі.

Да гласарыя

Пра праект

Гэта праект «Годна»

«Беларуская дэкаланізацыя» — адкрытая навігацыйная база, якую робіць каманда «Годна». У межах гэтага праекта мы не ставім задачу стварыць поўную акадэмічную бібліятэку па дэкаланізацыі. Мы збіраем паняцці, падыходы і крыніцы, каб размова пра беларускую суб’ектнасць была дакладнай і даступнай — не толькі для даследчыкаў, але і для аўтараў, рэдакцый, настаўнікаў і студэнтаў.

Праект будзе пашырацца: праз дапаўненне базы новымі крыніцамі, аўтарскімі эсэ, аналітычнымі артыкуламі беларускіх даследчыкаў, а таксама праз асобнае даследаванне пра тое, як імперскія і савецкія наратывы працягваюць уплываць на самаўспрыманне беларусаў, медыя, адукацыю і культурную памяць.