Падыход

Тэорыя паселішчавага каланіялізму (settler colonial studies)

Паселішчавы каланіялізм апісвае сітуацыю, у якой метраполія не проста кіруе тэрыторыяй, а перасяляе на яе ўласнае насельніцтва і паступова замяшчае мясцовае. Гэта не падзея, а працяглая структура: яна дзейнічае праз засяленне, перайменаванне і перапісванне гісторыі тэрыторыі.

Да падыходаў

Пра праект

Гэта праект «Годна»

«Беларуская дэкаланізацыя» — адкрытая навігацыйная база, якую робіць каманда «Годна». У межах гэтага праекта мы не ставім задачу стварыць поўную акадэмічную бібліятэку па дэкаланізацыі. Мы збіраем паняцці, падыходы і крыніцы, каб размова пра беларускую суб’ектнасць была дакладнай і даступнай — не толькі для даследчыкаў, але і для аўтараў, рэдакцый, настаўнікаў і студэнтаў.

Праект будзе пашырацца: праз дапаўненне базы новымі крыніцамі, аўтарскімі эсэ, аналітычнымі артыкуламі беларускіх даследчыкаў, а таксама праз асобнае даследаванне пра тое, як імперскія і савецкія наратывы працягваюць уплываць на самаўспрыманне беларусаў, медыя, адукацыю і культурную памяць.