Гласарый

Нацыянальная ідэя

Nacyjanalnaja ideja

Сістэма поглядаў і каштоўнасцяў, якая атаясамлівае асобу з яе нацыяй як найвышэйшай формай супольнасці. Яна служыць інструментам набыцця палітычнай суб’ектнасці і выхаду народа з латэнтнага стану ў сітуацыю культурнай і геапалітычнай рэальнасці.

Гэты артыкул пакуль няпоўны: ёсць тлумачэнне, але няма беларускага прыкладу і крыніц.

Да гласарыя

Пра праект

Гэта праект «Годна»

«Беларуская дэкаланізацыя» — адкрытая навігацыйная база, якую робіць медыя «Годна». Мы збіраем паняцці, падыходы і крыніцы, каб размова пра беларускую суб’ектнасць была дакладнай і даступнай — не толькі для даследчыкаў, але і для аўтараў, рэдакцый, настаўнікаў і студэнтаў.

Гэта не закрытая энцыклапедыя і не фінальнае слова: база будзе дапаўняцца новымі тэрмінамі, крыніцамі і матэрыяламі.

Кожнае слова тут напісана двойчы — кірыліцай і лацінкай. Гэта не аздабленне: «Наша Ніва» з 1906 года выходзіла двума паралельнымі выданнямі, кірылічным і лацінскім, і толькі з 43-га нумара 24 кастрычніка 1912 года засталася адна кірыліца. Гэтая старонка трымае абодва выданні разам.