Гласарый

Суб’ектнасць

Статус супольнасці альбо краіны як самастойнага і вольнага дзеяча (актара) гісторыі, які валодае правам на самавызначэнне і ўласную волю. У каланіяльнай сістэме суб’ектнасць паняволенага народу мэтанакіравана адмаўляецца, а сам ён рэдукуецца да стану бяспраўнага «аб’екта» маніпуляцый метраполіі. Працэс дэкаланізацыі ў гэтым кантэксце разумеецца як адкрыццё і вяртанне народам сабе статусу «суб’ектаў гісторыі» – творчых і свабодных.

Да гласарыя

Пра праект

Гэта праект «Годна»

«Беларуская дэкаланізацыя» — адкрытая навігацыйная база, якую робіць каманда «Годна». У межах гэтага праекта мы не ставім задачу стварыць поўную акадэмічную бібліятэку па дэкаланізацыі. Мы збіраем паняцці, падыходы і крыніцы, каб размова пра беларускую суб’ектнасць была дакладнай і даступнай — не толькі для даследчыкаў, але і для аўтараў, рэдакцый, настаўнікаў і студэнтаў.

Праект будзе пашырацца: праз дапаўненне базы новымі крыніцамі, аўтарскімі эсэ, аналітычнымі артыкуламі беларускіх даследчыкаў, а таксама праз асобнае даследаванне пра тое, як імперскія і савецкія наратывы працягваюць уплываць на самаўспрыманне беларусаў, медыя, адукацыю і культурную памяць.