дэкаланізацыя

Навігацыйная база пра беларускую дэкаланізацыю. Простыя тлумачэнні, ключавыя паняцці, асноўныя падыходы і адабраныя крыніцы.

Што мы называем дэкаланізацыяй?

Дэкаланізацыя — гэта права саміх беларусаў апісваць сваю гісторыю, культуру і мову — замест таго, каб глядзець на сябе вачыма чужых цэнтраў улады.

Чаму гэта важна цяпер?

Доўгі час беларускую ідэнтычнасць апісвалі праз чужыя цэнтры — расійскі, савецкі, часам польскі. Так узнікла адчуванне другаснасці: нібы беларуская культура — толькі дадатак да чужой гісторыі. І гэта не толькі пра мову ці мінулае: тое ж самае датычыцца адукацыі, гарадоў, таго, як мы ўяўляем сваю будучыню. Сёння, ва ўмовах вайны і новай імперскай палітыкі Расіі, гэта пытанне бяспекі і выжывання.

Што мы робім у гэтым праекце?

Мы збіраем простыя тлумачэнні паняццяў, агляд ключавых падыходаў і адабраныя крыніцы — каб дапамагчы кожнаму, хто хоча разабрацца ў тэме, зразумець, з чаго пачынаць.

Гласарый

Тэрміны па-беларуску

Навядзіце курсор, каб убачыць кароткае тлумачэнне. Націсніце — адкрыецца поўны артыкул.

Падыходы

Чатыры рамкі і рэгіянальныя параўнанні

Пра праект

Гэта праект «Годна»

«Беларуская дэкаланізацыя» — адкрытая навігацыйная база, якую робіць каманда «Годна». У межах гэтага праекта мы не ставім задачу стварыць поўную акадэмічную бібліятэку па дэкаланізацыі. Мы збіраем паняцці, падыходы і крыніцы, каб размова пра беларускую суб’ектнасць была дакладнай і даступнай — не толькі для даследчыкаў, але і для аўтараў, рэдакцый, настаўнікаў і студэнтаў.

Праект будзе пашырацца: праз дапаўненне базы новымі крыніцамі, аўтарскімі эсэ, аналітычнымі артыкуламі беларускіх даследчыкаў, а таксама праз асобнае даследаванне пра тое, як імперскія і савецкія наратывы працягваюць уплываць на самаўспрыманне беларусаў, медыя, адукацыю і культурную памяць.