дэкаланізацыя

dekałanizacyja

Слоўнік для тых, хто піша: 35 паняццяў, чатыры падыходы і крыніцы — каб гаварыць пра беларускі досвед дакладна і без падмены паняццяў.

Што мы называем дэкаланізацыяй?

Дэкаланізацыя — гэта не лозунг і не акадэмічны тэрмін. Гэта права саміх беларусаў апісваць сваю гісторыю, культуру і мову — замест таго, каб глядзець на сябе вачыма чужых цэнтраў улады.

Чаму гэта важна цяпер?

Доўгі час беларускую ідэнтычнасць апісвалі праз чужыя цэнтры — расійскі, савецкі, часам польскі. Так узнікла адчуванне другаснасці: нібы беларуская культура — толькі дадатак да чужой гісторыі. І гэта не толькі пра мову ці мінулае: тое ж самае датычыцца адукацыі, гарадоў, таго, як мы ўяўляем сваю будучыню. Сёння, ва ўмовах вайны і новай імперскай палітыкі Расіі, гэта пытанне бяспекі і выжывання.

Што мы робім у гэтым праекце?

Мы збіраем простыя тлумачэнні паняццяў, агляд ключавых падыходаў і адабраныя крыніцы — каб дапамагчы кожнаму, хто хоча разабрацца ў тэме, зразумець, з чаго пачынаць.

Гласарый

Тэрміны па-беларуску

Навядзіце курсор, каб убачыць кароткае тлумачэнне. Націсніце — адкрыецца поўны артыкул.

напісана цалкам — 1 толькі тлумачэнне — 34

Падыходы

Чатыры рамкі і рэгіянальныя параўнанні

Чатыры падыходы, праз якія можна думаць пра беларускую дэкаланізацыю, і асобны блок параўнанняў з суседзямі.

  1. 1 Класічны падыход (посткаланіяльная тэорыя) Kłasičny padychod (postkałanijalnaja teoryja) Рамка, выпрацаваная на матэрыяле брытанскіх і французскіх калоній: як імперыя стварае вобраз «іншага» і як гэты вобраз працягвае дзейнічаць пасля фармальнага вызвалення.
  2. 2 Тэорыя паселішчавага каланіялізму (settler colonial studies) Teoryja pasieliščavaha kałanijalizmu (settler colonial studies) Пра калоніі, дзе каланізатар не сыходзіць, а застаецца і замяшчае мясцовае насельніцтва — а разам з ім яго мову, тапаніміку і памяць.
  3. 3 Дэкаланізацыя Беларусі Dekałanizacyja Biełarusi Сэнсавы цэнтр гэтага праекта: як агульныя рамкі працуюць — і дзе не працуюць — на беларускім матэрыяле. сэнсавы цэнтр
  4. 4 Усходнееўрапейскі / постсавецкі падыход Uschodniejeŭrapiejski / postsaviecki padychod Спроба апісаць рэгіён, які не быў ні класічнай калоніяй, ні метраполіяй, і для якога заходнія рамкі падыходзяць толькі часткова.

Пра праект

Гэта праект «Годна»

«Беларуская дэкаланізацыя» — адкрытая навігацыйная база, якую робіць медыя «Годна». Мы збіраем паняцці, падыходы і крыніцы, каб размова пра беларускую суб’ектнасць была дакладнай і даступнай — не толькі для даследчыкаў, але і для аўтараў, рэдакцый, настаўнікаў і студэнтаў.

Гэта не закрытая энцыклапедыя і не фінальнае слова: база будзе дапаўняцца новымі тэрмінамі, крыніцамі і матэрыяламі.

Кожнае слова тут напісана двойчы — кірыліцай і лацінкай. Гэта не аздабленне: «Наша Ніва» з 1906 года выходзіла двума паралельнымі выданнямі, кірылічным і лацінскім, і толькі з 43-га нумара 24 кастрычніка 1912 года засталася адна кірыліца. Гэтая старонка трымае абодва выданні разам.