дэкаланізацыя
Навігацыйная база пра беларускую дэкаланізацыю. Простыя тлумачэнні, ключавыя паняцці, асноўныя падыходы і адабраныя крыніцы.
Што мы называем дэкаланізацыяй?
Дэкаланізацыя — гэта права саміх беларусаў апісваць сваю гісторыю, культуру і мову — замест таго, каб глядзець на сябе вачыма чужых цэнтраў улады.
Чаму гэта важна цяпер?
Доўгі час беларускую ідэнтычнасць апісвалі праз чужыя цэнтры — расійскі, савецкі, часам польскі. Так узнікла адчуванне другаснасці: нібы беларуская культура — толькі дадатак да чужой гісторыі. І гэта не толькі пра мову ці мінулае: тое ж самае датычыцца адукацыі, гарадоў, таго, як мы ўяўляем сваю будучыню. Сёння, ва ўмовах вайны і новай імперскай палітыкі Расіі, гэта пытанне бяспекі і выжывання.
Што мы робім у гэтым праекце?
Мы збіраем простыя тлумачэнні паняццяў, агляд ключавых падыходаў і адабраныя крыніцы — каб дапамагчы кожнаму, хто хоча разабрацца ў тэме, зразумець, з чаго пачынаць.
Гласарый
Тэрміны па-беларуску
Навядзіце курсор, каб убачыць кароткае тлумачэнне. Націсніце — адкрыецца поўны артыкул.
- Антыкаланіяльнасць
- Гістарычны наратыў
- Дзьвюхмоўе (Білінгвізм)
- “Дружба народаў”
- Дэкаланізацыя
- Дэкаланізацыя прасторы / тапаноміка
- Дэкаланіяльнасць
- Імперскі погляд
- Імперыя
- Імперыялізм
- Каланізацыя
- Калектыўная памяць
- Калонія
- Карэннае насяленне
- Культурная залежнасць
- “Малодшы брат”
- Ментальнальны каланіялізм (Каланізаваны розум)
- Метраполія
- Мяккая сіла (Soft power)
- Нацыянальная ідэя
- Нацыянальны праект
- Неакаланіялізм
- Памежжа
- Партызаншчына (як нацыянальны міт)
- Посткаланіяльнасць
- Расейская імперская палітыка (расейская каланіяльная палітыка)
- Русіфікацыя
- Рэзістанс (Супрацьдзеянне)
- Савецкі міф
- Самакаланізацыя
- Суб’ектнасць
- Сярэдняя Еўропа (Mitteleuropa)
- Трасянка / моўная асіміляцыя
- Тутэйшасць
- Унутраная каланізацыя
Падыходы
Чатыры рамкі і рэгіянальныя параўнанні
Пра праект
Гэта праект «Годна»
«Беларуская дэкаланізацыя» — адкрытая навігацыйная база, якую робіць каманда «Годна». У межах гэтага праекта мы не ставім задачу стварыць поўную акадэмічную бібліятэку па дэкаланізацыі. Мы збіраем паняцці, падыходы і крыніцы, каб размова пра беларускую суб’ектнасць была дакладнай і даступнай — не толькі для даследчыкаў, але і для аўтараў, рэдакцый, настаўнікаў і студэнтаў.
Праект будзе пашырацца: праз дапаўненне базы новымі крыніцамі, аўтарскімі эсэ, аналітычнымі артыкуламі беларускіх даследчыкаў, а таксама праз асобнае даследаванне пра тое, як імперскія і савецкія наратывы працягваюць уплываць на самаўспрыманне беларусаў, медыя, адукацыю і культурную памяць.