Падыход

Усходнееўрапейскі / постсавецкі падыход

Uschodniejeŭrapiejski / postsaviecki padychod

Усходнееўрапейскія і постсавецкія даследаванні паказваюць, што рэгіён доўга заставаўся сляпой плямай посткаланіяльнай тэорыі: ён не быў заморскай калоніяй, але быў аб’ектам імперскага панавання. Гэты падыход працуе з савецкай спадчынай, з іерархіямі ўнутры «сацыялістычнага лагера» і з тым, як рэгіён апісваў сам сябе праз чужыя катэгорыі.

Да падыходаў

Пра праект

Гэта праект «Годна»

«Беларуская дэкаланізацыя» — адкрытая навігацыйная база, якую робіць медыя «Годна». Мы збіраем паняцці, падыходы і крыніцы, каб размова пра беларускую суб’ектнасць была дакладнай і даступнай — не толькі для даследчыкаў, але і для аўтараў, рэдакцый, настаўнікаў і студэнтаў.

Гэта не закрытая энцыклапедыя і не фінальнае слова: база будзе дапаўняцца новымі тэрмінамі, крыніцамі і матэрыяламі.

Кожнае слова тут напісана двойчы — кірыліцай і лацінкай. Гэта не аздабленне: «Наша Ніва» з 1906 года выходзіла двума паралельнымі выданнямі, кірылічным і лацінскім, і толькі з 43-га нумара 24 кастрычніка 1912 года засталася адна кірыліца. Гэтая старонка трымае абодва выданні разам.